Nahrapov
Буржуй и учёный
Гимнаст
Неплохо пошутил!кстате у нее максимализм из юношеского плавно перешел в старческии(патология),
Неплохо пошутил!кстате у нее максимализм из юношеского плавно перешел в старческии(патология),
Ще не поставили. Але, здається, вже обрали.Ну все доигрались , к власти поставили бандюгу ,да еще реально необразованного и деградирующего человека, который неможет два слова связать, куда етот мир катится.......Ето неуважение ко всему Украинскому народу!!
Полегче на поворотах будешь советовать бабушкам которые возле подъезда обсуждают политику. Влась нашего города не позаботилась о том чтобы дороги были пригодны для безопасной ходьбы.есть для тебя персональныи совет-полегче на поворотах!!!!
Погляд з того боку українсько-білоруського кордону.За выбарчай кампаніі прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча сочаць на радзіме ягоных продкаў – у маленькай вёсцы Янукі Докшыцкага раёну, дзе засталося ўсяго чацьвёра жыхароў.
У Януках, дзе сёньня няма ні пошты, ні крамы, ні школы, Віктар Януковіч паабяцаў пабудаваць міні-малаказавод і адрадзіць вялікую некалі вёску. Пра гэта высокі госьць з Украіны гаварыў у 2006 годзе, калі прыяжджаў на радзіму сваіх продкаў-беларусаў. Яшчэ да Кастрычніцкага перавароту дзед палітыка зьехаў адсюль у Данбас на заробкі, але пра паходжаньне Віктара Януковіча ягоныя землякі-беларусы не забываюцца.
Антаніна Бабарыка, сакратарка Ваўкалацкага сельскага выканкаму, да якога належаць Янукі, распавядае, што за выбарамі на Ўкраіне тут сочаць усе:
"Ну, ня ведаю, ці ўсім раёнам, а ўсім саветам нашым – так! Зямляк усё-ткі, прыемна, калі нехта зь землякоў "выбіваецца ў людзі". Мы сустракаліся два разы, ён прыяжджаў зь візытамі, дужа спадабаўся чалавек. А што, ужо 100%, што прэзыдэнтам Януковіч будзе? Мы ўсё неяк сумняваемся".
Сакратарка сельвыканкаму распавяла, што і ў 2003-м, і ў 2006-м годзе Віктара Януковіча сустракалі на радзіме як дарагога госьця: частавалі беларускімі стравамі, вадзілі па навакольлях... Што да абяцаньняў адрадзіць Янукі, зрабіўшы тут прэстыжны пасёлак на 300 двароў, то ажыцьцявіць гэта Антаніна Бабарыка лічыць малаверагодным – вёска амаль згібела:
"Ну, што тыя Янукі! Практычна там ужо хутар застаўся. Засталіся тры дамы. А раней, яшчэ да таго, як калгасы стваралі, было хат каля 36-ці. Цяпер тры хаты, і прапісаны 4 чалавекі. Мы і тэлефоны хацелі раней устанавіць, і страусаў, можа, якіх – фэрму адчыніць.Тады яшчэ былі нейкія намёткі – а цяпер – усё!"
Прадукты вяскоўцам два разы на тыдзень прывозіць аўталаўка, раз на месяц прыяжджае лекар, каб агледзець апошніх жыхароў непэрспэктыўнай вёскі. Адзіны тэлефон стаіць у хаце Марыі Януковіч, былой паштаркі, а цяпер пэнсіянэркі. Спадарыня Марыя не сваячка Віктару Януковічу – проста ў Януках ва ўсіх такое прозьвішча. За кар'еру свайго фамільята яна перажывае, але на тое, што ягонае прэзыдэнцтва нешта зьменіць у Януках – не спадзяецца:
"Няпраўда гэта, ня верце. Можа, нешта ён тут людзям і гаварыў, але ёсьць у Януковіча свая Ўкраіна, і няхай там парадкі наводзіць. А мы й тут ня бедныя! Карова ёсьць, хлеб ёсьць – усё ў нас ёсьць. А яму й там спраў хопіць!"
Спадарыня Марыя кажа, што мясьціны вакол Янукоў дужа маляўнічыя: лясы, возера, балота з журавінамі... Мажліва, тут можна было б прыбыткова разьвіваць агратурызм: ладзіць для ўкраінцаў экскурсіі на радзіму продкаў Віктара Януковіча. Але займацца гэтым няма каму: у вёсцы засталіся адны пэнсіянэры, а іхныя дзеці ды ўнукі вяртацца ў Янукі не зьбіраюцца.
не поможет.You must be registered for see links
Не расслабляться!!!:mrgreen:
Та почему не заметили как сегодня утром долго оправляли пакеты Луганская и Симферопольская область кажется, что даже цвк сердились. Что из этого можно подумать при том что разрыв не особо большой?)не поможет.
угуБендеру на свалку надеюсь отправят.