У вайну ў партызанскі год
пад крысом шыняля армейскага
бацька з лесу прынёс дзікі мёд,
ледзь уцёк ад мядзведзя расейскага.
З таго часу, як лесам іду,
дык пільнуюся вока зладзейскага,
скурай чую бяду, як ваду,
за спіною – мядзведзя расейскага.
Дасюль пахне яму дзікі мёд.
Годзь...